Новости

НОЧ МУЗЕЯЎ 2013 у Полацку


Ночь музеев в Полоцке 2013

18 мая 18.00-23.00


30-годдзю канцэртнай залы Сафійскага сабора прысвячаецца


Музычны музейны марафон


Фальклорнае свята "Гуканне вясны"

«Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе». Так можна сказаць пра першы вясновы месяц. Аднак хопіць ужо зіме панаваць, а трэба вясну клікаць, гукаць.

27 сакавіка ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прыйшлі пагукаць вясну маленькія навучэнцы дзіцячага інтэрнату г. Наваполацка. З вялікай цікавасцю і захапленнем хлопчыкі і дзяўчынкі выраблялі з каляровай паперы веснавых птушак. Зробленыя з любоўю і цеплынёй папяровыя птахі ажылі на Дрэве жыцця, каб на сваіх крылах прынесці да нас цёплую вясну.


Прыйдзі, прыйдзі, вясна...

Афіша мерапрыемства

Вызначаць час людзі пачалі даўно, вельмі даўно. Яшчэ не ведалі яны пра сусвет і пра рух планет, але ўжо заўважылі адметные дні, па якіх пачалі вызначаць час для адпаведных справаў.


Таямнічы свет ткацтва

З 12 па 15 сакавіка ў Музеі ткацтва прайшлі музейна-педагагічныя заняткі па тэме «Мы прыйшлі ў музей...». На заняткі завіталі маленькія навучэнцы сярэдніх школ горада. Падчас правядзення заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі адкрылі для сябе таямніцу вырошчвання лёну, зазірнулі ў незвычайны свет аднаго з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашых продкаў – ткацтва.


Дыялог культур

У лютым месяцы на базе Музея праходзілі тэхналагічную практыку студэнты спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» УА «Полацкі каледж УА ВДУ ім. Машэрава». Падчас практыкі студэнты пазнаёміліся з дзейнасцю музея-запаведніка, асаблівасцямі працы музея этнаграфічнага накірунку, падрыхтавалі і правялі тэматычныя экскурсіі па тэмах: «Ручнік у сямейнай абраднасці беларусаў», «Арнаментыка і семантыка ручніка». Усе экскурсіі былі дапоўнены дадатковымі матэрыяламі – прэзентацыямі.


Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях

Зіма заўсёды была для нашых продкаў часам прадзення і ткацтва – пераўтварэння просценькай ільняной нітачкі ў сапраўдныя творы мастацтва: посцілкі, абрусы, ручнікі і адзенне.

У гэтыя зімовыя халодныя дні ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прайшлі музейна-педагагічныя заняткі па тэме «Адзенне нашых продкаў». У госці да гаспадыні музея Паўлінкі завіталі маленькія навучэнцы Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Ф. Скарыны, сярэдніх школ №10 і №16 нашага горада.


Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях

Зіма заўсёды была для нашых продкаў часам прадзення і ткацтва – пераўтварэння просценькай ільняной нітачкі ў сапраўдныя творы мастацтва: посцілкі, абрусы, ручнікі і адзенне.

У гэтыя зімовыя халодныя дні ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прайшлі музейна-педагагічныя заняткі па тэме «Адзенне нашых продкаў». У госці да гаспадыні музея Паўлінкі завіталі маленькія навучэнцы Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 імя Ф. Скарыны, сярэдніх школ №10 і №16 нашага горада.


Да ішлі, ехалі калядкі...

28 снежня ў Музеі ткацтва адбылася тэматычная экскурсія з элементамі тэатралізацыі «Ехала Каляда з Полацку...». На ёй прысутнічалі навучэнцы Полацкага педагагічнага каледжа, супрацоўнікі Полацкага музея-запаведніка і зацікаўленыя жыхары горада. Усе госці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення і традыцыях святкавання Каляд, змаглі не толькі паглядзець, але і прыняць удзел у інтэрмедыі з паміраннем і незвычайным ажыўленнем Казы. Акрамя гэтага, кожны змог паўдзельнічаць у традыцыйных беларускіх гульнях «Яшчур», «Ружа», «Вішня» і інш.


Віншаванне

Калегі!
Ад усёй душы віншуем вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Няхай надыходзячы год будзе для вас годам добрых пераменаў, прынясе радасць, аптымізм, упэўненасць у заўтрашнім дні, парадуе вас яркімі падзеямі, новымі працоўнымі поспехамі, добрым здароўем.
Міру і дабра вам, любові і шчасця!


"Ехала Каляда з Полацку..."

Прыехала каляда ў вазочку
Да на сівенькім канёчку.
Прыехала каляда ўвечары,
Прывезла дудак рэшата...

Скончылася Піліпаўка - шасцітыднёвы пост. Вядома, што ў пост не елі скаромнага, стрымліваліся ад гульняў, танцаў. Для гаспадынь асноўным гаспадарчым клопатам у гэты перыяд было напрасці кудзелю. Пост – гэта час, калі думкі чалавека ачышчаюцца ад усяго благога і нячыстага. Паступова надыходзіць час адзначыць і калядныя святкі...


Изменение цен

Обращаем внимание, что с 1 января 2013 года изменятся цены на услуги, оказываемые в музеях Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.
Будьте внимательны!


А мы сеялі, сеялі лянок, белы, слаўны кужалёк!

Вось і скончылася восень. З дрэў апала апошняе лісце. А наперадзе – зіма. Набліжаецца Піліпаўка – шасцітыднёвы перадкалядны пост, які пачынаецца 28 лістапада і доўжыцца да 6 студзеня. У гэты час доўгімі зімовымі вечарамі мужчыны займаліся рамяством, а жанчыны пралі кудзелю, на вячорках спявалі песні. Таму нездарма менавіта ў лістападзе ў Музеі ткацтва праводзіліся музейна-педагагічныя заняткі «Казка блакітнага лёну» для дзяцей з дзіцячых садкоў горада Полацка.


"Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам"
У мінулы чацвер (19 кастрычніка) у Музеі традыцыйнага ткацтва Паазер'я адбылося фальклорнае свята «Пакроўскі кірмаш» . На музейнае мерапрыемства завіталі навучэнцы наваполацкай і фарынаўскай сярэдніх школ. Падчас правядзення свята наведвальнікі музея даведаліся пра цікавыя звычаі і традыцыі, звязаныя з адзначэннем Пакравоў на Паазер'і. Для гасцей узорны фальклорны калектыў «Лецейка» Гомельскай дзіцячай школы мастацтваў прадставіў гульні і танцы, у якіх ахвотна прынялі ўдзел усе прысутныя. Усё свята суправаджалася жывой музыкай.

Нацыянальны Полацкі музей-запаведнік прыняў удзел у першым Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"
У рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2011-2015 гады ў горадзе Гродна 12-14 кастрычніка 2012 года прайшоў першы Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Форум арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з мэтай падтрымкі музейнай справы ў рэспубліцы, стымулявання творчых ініцыятыў і заахвочвання музейных работнікаў, якія ўнеслі ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей.

Лялькі нашых бабуль

Маці – пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея,
будучае народа, падтрымка ў горы і радасці.
С. Грахоўскі


"Пакроўскі кірмаш"

Усе хутчэй збірайцеся ды на свята выпраўляйцеся.
На кірмаш вас запрашаем, песні, пляскі абяцаем!

Дарагія сябры!


Поездка в Латгалье и Вильнюс
С 26 по 27 сентября 2012г. в рамках подготовки к реализации проекта трансграничного сотрудничества международной технической помощи «Музейные ворота» (Латвия/Литва/Беларусь) при помощи Латгальского региона планирования, сотрудники Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника посетили Латгальский регион Латвии и город Вильнюс.

Падарожжа ў мінулае

Кожны год напачатку верасня ў Музей наведваюцца маладыя жыхары горада. Для іх супрацоўнікі рыхтуюць адмысловыя экскурсіі, мэтай якіх з'яўляецца зварот да традыцый нашых продкаў, каб паказаць неабходнасць захавання культурнай спадчыны беларусаў, бо без ведання сваёй гісторыі чалавеку цяжка будаваць сваё далейшае жыццё.


Поздравляем Джумантаеву Тамару Александровну
Коллектив Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника поздравляет заместителя директора по научной работе Джумантаеву Тамару Александровну с назначением на должность директора.

Лотерея "Ночь музеев"

Уважаемые полочане и гости нашего города!
Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник
в преддверии юбилея города и «Ночи музеев» проводит рекламную акцию "Полоцк ± 50"
Рекламная акция проводится в форме стимулирующей лотереи, право на участие в которой не связано с внесением платы, а призовой фонд формируется за счет средств организатора лотереи.

Приобретая входной билет на право посещения одного из музеев заповедника с 18 апреля по 18 мая 2012г. и заполнив купон, Вы становитесь участником розыгрыша пятидесяти памятных призов.