Новости

«10 лет вместе. Время творить добро»

Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник объявляет о начале благотворительной акции, приуроченной к юбилею Детского музея.


Міжнародны дзень музеяў 2014 у Полацку

18 МАЯ 10.00–23.00
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ МУЗЕЯЎ

МУЗЕІ ПОЛАЦКА — ДЗЕЦЯМ

(10-ГОДДЗЮ ДЗІЦЯЧАГА МУЗЕЯ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА)


Дзіцячы музей
вул. Ніжне-Пакроўская, 46
«Детский музей собирает друзей»
з удзелам тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз»,
тэатра лялек школы № 9 «Сонейка», дзіцячых мастацкіх калектываў. Гульні, конкурсы, забавы
11.00
Музей беларускага кнігадрукавання

Адбылася сустрэча "Ткацтва - як цэлы свет"

На мінулым тыдні адбылася сустрэча з Вольгай Аляксандраўнай Лабачэўскай – кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам кафедры этнаграфіі і фальклора УА “БДУКМ”. Мерапрыемства было прысвечана традыцыйнаму ручному ткацтву на Беларусі. Асаблівы акцэнт госця зрабіла на разглядзе ткацкай традыцыі на тэрыторыі Беларускага Падзвіння. Акрамя гэтага, падчас сустрэчы Вольгай Аляксандраўнай была прэзентавана кніга «Белорусский народный текстиль», якая змяшчае ў сабе шыкоўны матэрыял па ткацтву на Беларусі.


Запрашаем на сустрэчу

Паважаныя сябры!

Нагадваем, што 18 красавіка а 15-ай гадзіне ў музеі адбудзецца сустрэча “Ткацтва – як цэлы свет”. Да нас завітае Вольга Аляксандраўна Лабачэўская – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этналогіі і фальклора УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў".


У музеі адбылася сустрэча

Учора ў музеі адбылася сустрэча з Верай Іванаўнай і Паўлам Іванавічам Мішынымі пад назвай “Традыцыі беларускага вяселля”, якая была ўпрыгожана традыцыйнымі вясельнымі спевамі фальклорнага гурта "Варган" пад кіраўніцтвам Емельянчык В.А.


Полацкі музейны штогоднік 2012

Полацкі музейны штогоднік 2012Выйшаў у свет Полацкі музейны штогоднік, які змяшчае навуковыя артыкулы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка па выніках навуковай працы за 2012 год.


Музей запрашае на сустрэчы

Пасля зімы вясна выглядае соннай, крыху няўпэўненай. Але з кожным днём прырода пачынае набіраць сілу. Цёплыя сонечныя прамяні кажуць аб тым, што прыйшоў час для вясны і заўважаеш, што сонца не свеціць аднекуль з вышыні, яго святло разліта паўсюдна. Зіма тут больш не гаспадыня.

Загукальныя песні, гульні і карагоды адкрылі новы сезон у музеі, які аднаўляе пачатую ў мінулым годзе дзейнасць Клуба выхаднога дня.


Клікалі вясну разам!

Моладзь, дарослыя і дзеці ўчора дапамагалі клікаць вясну ў Полацку. Ужо традыцыйным стала праводзіць “Гуканне вясны” ў музеі. Вясновыя песні ў выкананні фальклорнага гурта “Варган”, карагоды, гульні, выраб папяровых птушак – неад’емная частка гэтага свята. “Цвіком праграмы” можна назваць будаўніцтва дзецьмі шпакоўні для крылатых спевакоў. Фальклорнае свята атрымалася яркім і захапляльным.


Музей– гэта...

Што для вас музей? Месца працы экскурсавода? Храм муз з пастаяннымі жыхарамі – музейнымі экспанатамі? Не трэба забывацца і пра галоўнае правіла: маўклівых “сведкаў гісторыі” нельга турбаваць, тым больш дакранацца да іх! Такія думкі звычайна лезуць у галаву, калі мы ўзгадваем слова “музей”.


З вясной прыйдзецца пачакаць...

Нарэшце да нас прыйшла доўгачаканая вясна, але са снегам! Надвор’е больш нагадвае зіму. Не будзем спяшацца з загуканнем вясны, а паспрабуем атрымаць асалоду ад выпаўшага бялюткага снега, якога так не хапала зімой. У любым выпадку, вясна ад нас нікуды не дзенецца. Як паклічам – дык і прыйдзе адразу!
Таму, у сувязі са зменай кліматычных умоў, фальклорнае свята “Гуканне вясны” пераносіцца з 21 сакавіка на 26 сакавіка .
Сустракаемся ў тым жа месцы і ў той жа час (а 15-й гадзіне).
Чакаем з нецярплівасцю!!!


Новыя экспанаты на выстаўцы "Дама здавала ў багаж..."

Ужо больш за тыдзень у Музеі працуе выстаўка “Дама здавала ў багаж...” За гэты перыяд яе наведалі жыхары гарадоў Полацка, Наваполацка, Гомеля, Брэста. Сваёй увагай не абмінулі яе і госці з Масквы і Валгаграда. Наведвальнікі музея адзначылі незвычайную задуму і цікавае выкананне інтэр'ера на выстаўцы, выказалі жаданне таксама прыняць удзел у ёй праз свае асабістыя рэчы.


Фальклорнае свята "Гуканне вясны"

Музей і фальклорны гурт “Варган” запрашаюць на свята “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 21 сакавіка з 15.00 да 16.30.


Тэматычная анімацыя ў музеі

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я і фальклорны гурт “Варган”

запрашаюць усіх жадаючых на тэматычную анімацыю.

"Гуканне вясны"


Рыхтуецца новая выстаўка

Надакучыла сядзець дома? Хочацца кудысьці схадзіць ці з’ездзіць? У чым праблема – бяры з сабой неабходныя рэчы і наперад у вандроўку за новымі ўражаннямі! А куды ўсё пакласці? У чамадан ці заплечнік, у валізу ці сакваяж, а можа хопіць і звычайнай жаночай сумачкі? Як зараз, так і стагоддзе таму назад, гэтае пытанне хвалявала кожнага, хто збіраўся ў дарогу.

Дапамагчы вам зрабіць правільны выбар паспрабуе наша выстаўка “Дама здавала ў багаж...” Прыходзьце – і ўсё пабачыце!


Адбылася прэзентацыя новага выдання

20 лютага адбылася прэзентацыя літаратурнага альманаха “Литературный объектИФФ”. На сустрэчу завіталі выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, студэнты, навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Падчас сустрэчы былі агучаны асноўныя мэты і накірункі дзейнасці гэтага выдання, а таксама перспектыўныя планы далейшага развіцця. Рэдкалегія літаратурнага альманаха прапанавала наладзіць цеснае супрацоўніцтва з культурнымі ўстановамі, у прыватнасці НПГКМЗ, жыхарамі г.


XXVII Международный фестиваль старинной и современной камерной музыки пройдёт в Софийском соборе с 13 марта по 2 мая 2014 г.
13 марта в концертном зале Софийского собора состоится открытие XXVII Международного фестиваля старинной и современной камерной музыки. Известные мастера исполнительского искуства из России, Испании, Польши, Германии, Украины и Беларуси станут участниками фестивальных концертов.

Запрашаем на прэзентацыю




Шаноўныя сябры!


20 лютага а 16-й гадзіне ў музеі адбудзецца прэзентацыя новага літаратурнага выдання “Литературный ОбъектИФФ”.


Канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2013 г.

19-20 лютага 2014 г. адбудзецца справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2013 г.

Канферэнц-зала (Нiжне-Пакроўская, 22)
Пачатак работы: 10:00
Рэгламент: 15 хвiлiн


Навукоўцы прыраўнялі паход у музей да закаханасці – а вы згодны?


Даследчыкі з Універсітэцкага каледжа Лондана высветлілі, што творы мастацтва станоўча ўплываюць не толькі на духоўнае і інтэлектуальнае развіццё чалавек, але і на яго псіхічнае здаро’ўе. (Чытаць падрабязней)


Прыйшлі калядкі – зімовыя святкі!

На вуліцы канец снежня – самая пара адзначаць калядныя святы. Няма снега і траскучых маразоў, аднак гэта не азначае, што да нас не завітала Каляда.


Колядки в Полоцком музее

Тематическая анимация белорусских народных праздников.
Колядки в Полоцком музее.


Хутчэй дзверы адчыняем, калядоўшчыкаў вітаем!

Сучаснасць і сівая мінуўшчына... Гэта тое, чым мы жывем, аб чым марым. Як і стагоддзі таму, нашае жыццё непарыўна звязана з традыцыямі, самабытнымі, шматвекавымі, якія ўвабралі ў сябе найлепшыя дасягненні старажытнай культуры нашага народа. Каляды – яркі таму прыклад.


С 1 января 2014 г. изменяется стоимость обслуживания в музеях НПИКМЗ



ЦЕНЫ С 1 ЯНВАРЯ 2014 ГОДА


ВХОДНАЯ ПЛАТА В МУЗЕИ НПИКМЗ

Музей истории архитектуры Софийского собора
льготный - 15 000 руб.
полный - 20 000 руб.

Музей белорусского книгопечатания
льготный - 12 000 руб.
полный - 17 000 руб.

Детский музей
Художественная галерея
Краеведческий музей
Музей традиционного ручного ткачества Поозерья
Природно-экологический музей
Прогулка по Нижне-Покровской
Музей боевой славы
Музей-квартира Героя Советского Союза З.М. Туснолобовой-Марченко


Выстаўка “Пад лямпы дзіўнае святло...”

Надышоў час валадарства зімы... З кожным днём усё мацнеюць маразы. Бялюткім снегам пакрыты стрэхі хат, прысыпаны палі і дарогі... Чалавечае душа і цела ў гэтую сцюдзёную пару года прагне цяпла, утульнасці, святла, хочацца незвычайнага чараўніцтва, перадкалядных цудаў.

Святло газавай лямпы яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму назад з’яўлялася самым лепшым натхняльнікам для стварэння дзівосных твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з паперы – выцінанак.