Акции

"Упішы сябе ў гісторыю Полацка"
02.05.2012
18.05.2012
Як і ў мінулыя гады, напярэдадні Міжнароднага дня музеяў, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік працягвае акцыю «Упішы сябе ў гісторыю Полацка».

У гэтым годзе наш горад святкуе 1150-годдзе першага згадвання пра Полацк у летапісе. Ноч у Музеі, якая пройдзе 18 мая, таксама прысвечана гэтай падзеі.

«Полацк ±50» – дэвіз Ночы ў Музеі і акцыі «Упішы сябе ў гісторыю Полацка”. Чым жыў наш горад і палачане ў 60-я гады? Якія песні спявалі? Якія фільмы глядзелі? Якую музыку слухалі? Якія танцы танцавалі? Якія прадметы іх акружалі?

Запрашаем на інтэрактыўную экскурсію «Цікавосткі ткацтва ў прыцемках...»
31.08.2018 21:00
01.09.2018 20:30
Запрашаем на майстар-клас па вырабе традыцыйнай лялькі-матанкі!
04.08.2018 11:00
Cвяточны майстар-клас «Дэкупаж велікодных яек»
05.04.2018 14:00
Запрашаем на свята "Гуканне вясны"
24.03.2018 13:00

Дарагія сябры!

Запрашаем на святочны майстар-клас "Абуджэнне вясны"!
04.03.2018 15:00
"Ехала Каляда з Полацку..."
06.01.2018 14:00
Cтаражытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”
23.09.2017 12:00
Запрашаем на святочны роспіс торбачак!
01.09.2017 10:00
02.09.2017 17:00

Музей ткацтва запрашае Вас стварыць святочную торбачку са стылізаваным знакам Францыска Скарыны,на якім былі выяўлены прамяністае сонца з прытуленым маладзіком.

Папярэдні запіс па тэлефоне: 42-30-41

Кошт – 5 рублёў.

P.S. Торба для роспісу, фарба і пэндзлі прадастаўляюцца музеем.

Майстар-клас “Ткацтва з раслін”
09.09.2017 15:00
Майстар-клас «Гісторыя драўлянай лыжкі» адбудзецца другі раз!
05.08.2017 16:00

ЗАПРАШАЕМ 5 жніўня (сб) а 16-й гадзіне на МАЙСТАР-КЛАС «ГІСТОРЫЯ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ»!
У мінулую суботу ў музеі адбыўся майстар-клас "Гісторыя драўлянай лыжкі".
Дзеці і дарослыя даведаліся, што лыжка не такі ўжо просты інструмент, а ўнікальны прадмет, пры дапамозе якога можна з'есці кашу, граць музыку,і нават даведацца пра будучыню сваёй сям'і! Цудоўным падарункам для гасцей стала зробленая сваімі рукамі лялька з лыжкі.
Чакаем вас у гэтую суботу пры любым надвор'і!
Кошт – 3 руб.
Колькасць месцаў абмежаваная.

Майстар-клас «Гісторыя драўлянай лыжкі»
29.07.2017 16:00

Апрацоўка дрэва спрадвеку была адным з важнейшых, найбольш распаўсюджаных прамысловых заняткаў. Паўсядзённы быт і працоўныя будні беларускага селяніна былі цесна звязаныя з лесам, сярод якога ён жыў і карыстаўся яго дарамі. З дрэва можна было зрабіць усё што заўгодна – ад хаты ад лыжкі.
Сёння лыжка – гэта звычайны сталовы прадмет, які мы выкарыстоўваем для ежы. А чым з’яўлялася лыжка для нашых продкаў? Ці можа лыжка стаць лялькай?

Запрашаем на роспіс торбачак!
06.07.2017
31.08.2017
ДРЭВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
17.06.2017 16:00

Дрэва для нашых продкаў было не толькі асноўным матэрыялам з якога можна было зрабіць усё што заўгодна - ад лыжкі і да хаты. Вобраз дрэва наскрозь пранізвае фальклор беларусаў.

Музей ткацтва запрашае Вас на лекцыю "ДРЭВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ", якую прачытаюць сябры нашага музея - выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вера Іванаўна і Павел Іванавіч Мішыны.

Пачатак 17 чэрвеня а 16-й гадзіне.

Кошт: уваходны квіток у музей
- поўны - 2 р.
- ільготны - 1 р.

Майстар-клас па роспісу торбачак
20.05.2017 17:00
20 мая (у суботу) Музеq ткацтва запрашае на майстар-клас па роспісу торбачак акрылавымі фарбамі! Мы прапаноўваем вам стварыць сваю ўласную ўнікальную аўтарскую торбачку! За аснову роспісу будуць узяты традыцыйныя раслінныя арнаменты, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі з канца ХІХ ст. Першапачаткова мода з’явілася ў гарадскім асяродку, а ў хуткім часе яе падхапілі і вясковыя майстрыхі. Асаблівасць раслінных арнаментаў – гэта яркасць, выкарыстанне вялікай колькасці колераў, адвольнасць форм і непаўторнасць самога малюнка.
"Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы..."
22.04.2017 14:00
Лекцыя "Велікодныя традыцыі беларусаў"
13.04.2017 17:00
13.04.2017 18:00

Дарагія сябры!

ГУКАННЕ ВЯСНЫ
25.03.2017 14:00
25.03.2017 15:00

Дарагія сябры!

Лекцыя "ФЕНОМЕН СНУ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ" прымеркаваная да Сусветнага дня сну
18.03.2017 14:00
18.03.2017 15:00
Сон – адна з самых таямнічых частак чалавечага існавання. Медыкі, фізіёлагі, псіхолагі і іншыя спецыялісты не могуць канчаткова прыйсці да згоды адносна вызначэння сну як працэсу, яго прычынах, а таксама прызначэння сюжэтнасці снабачанняў. І гэта сёння, у часы навуковага росквіту і плюралізму даследчай думкі. А што было раней? Чым сон быў для нашых з Вамі продкаў? Як яны да яго ставіліся? Якімі былі самыя патаемныя хваляванні звычайнага вясковага чалавека? І чаму некаторыя сюжэты вясковых сноў могуць стаць сцэнарам для галівудскіх фільмаў жахаў?
музейна-педагагічны занятак "Калядная батлейка"
19.12.2016 13:01

З гэтага года супрацоўнікі Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прапаноўваюць наведаць вельмі цікавы і казачны занятак "Калядная батлейка". Першымі наведвальнікамі дадзенага занятка сталі 1-класснікі СШ №10. Яны даведаліся, што такое Каляды, паглядзелі лялечнае прадстаўленне "Цар Ірад", а потым разгадвалі крыжаванку. Самыя ўважлівыя атрымалі прыз ад музея. Напярэдадні калядных святаў запрашаем і Вас замовіць гэты цікавы занятак.

ДЗЯДЫ VS ХЭЛОЎІН: СВЯТКУЙ СВАЁ!
29.10.2016 15:00

«ДЗЯДЫ VS ХЭЛОЎІН: СВЯТКУЙ СВАЁ!». Полоцк, 2016