Новости

Выстаўка “Святло нашых продкаў”. Калекцыя газавых лямпаў і ліхтароў Коца Аляксея.
Лямпы, ліхтары і іншыя асвятляльныя прыстасаванні гэта не толькі аб’ект калекцыяніравання, але ў першую чаргу гэта той помнік народнай культуры, які з’яўляецца сведкамі жыцця нашых продкаў. Важна не толькі збіраць гэтыя экспанаты, але і фіксаваць усю інфармацыю аб іх: якія яны былі, як іх выкарыстоўвалі, з чаго іх рабілі і інш. На сённяшні дзень гэта частка нашага мінулага, гэта частка жыцця, памяць аб нашых продках, якую мы павінны захаваць і перадаць наступным пакаленням.

Вячоркі на Каляды

Надыходзяць Калядкі — Калядныя святкі!
Зімовыя святы самыя прыгожыя і казачныя. Іх любяць і дарослыя, і дзеці. Гэта час канікул, святочных елак і падарункаў.
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!


Национальный Полоцкий историко-культурный музей заповедник предлагает «Зимние каникулы в музее»

Детский музей

«Новогоднее приключение в Детском музее»
(для детей дошкольного возраста)
24 декабря в 11.00 и 13.00
заявки по тел. 42-45-58

«Ёлочкины секреты»
(познавательно-игровая программа для детей младшего школьного возраста)
04 января в 12.00 и 14.00
заявки по тел. 42-45-58
Праздничное настроение — обязательно, новогодние маски и костюмы — желательно.



«Музей белорусского книгопечатания»

Выставка «Чароўныя каляды»
24 декабря — 20 января
телефон для справок 42-57-25




Вiншуем Тамару Аляксандраўну Джумантаеву
Калектыў супрацоўнiкаў Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка вiншуе намеснiка дырэктара па навуцы Джумантаеву Тамару Аляксандраўну з абаронай дысертацыi i прысваеннем вучонай ступенi кандыдат культуралогii.

Сеў за кола ганчар.

Сеў за кола ганчар. З гліны выкруціў шар.
Горла. Вушка прырабіў. Усё ў печы абпаліў.
І глязіце: ужо гатовы залаты збаночак новы!

Вядома, сёння ў любой краме можна знайсці мноства посуду для любых мэтаў. Навошта ж шукаць ганчарны посуд?
Вось на гэтае пытанне і атрымалі адказ дзеці, якія прыйшлі на музейна-педагагічны занятак “Чароўная гліна”.


Лён трашчыць, ляціць кастрыца: — Хто ўкалоцца не баіцца?...

Лён трашчыць, ляціць кастрыца: — Хто ўкалоцца не баіцца?...
Трэ, ляскоча церніца: — Лён кашуляй вернецца!
Не выпадкова, у кастрычніку, на базе Музея традыцыйнага ткацтва Паазер’я былі праведзены музейна-педагагічныя заняткі для дзяцей 5-6 гадоў дзіцячых садкоў горада Полацка. Менавіта ў гэты час на Беларусі пачыналі трапаць лён, а з яго сыплецца кастрыца. Таму напэўна і атрымаў месяц кастрычнік сваю назву.


6 ноября откроется XVI Международный фестиваль органной музыки "Званы Сафіі"



XVI МЕЖДУНАРОДНЫЙ ФЕСТИВАЛЬ ОРГАННОЙ МУЗЫКИ "ЗВАНЫ САФІІ"
6 ноября - 11 декабря 2011 г.

 


Ноч музеяў у Полацку

14 мая 2011 года Полацк ужо ў трэці раз падтрымаў міжнародную акцыю «Ноч музеяў».
Нягледзячы на дажджлівае надвор'е большасць мерапрыемстваў адбылося. Першым сустрэў наведвальнікаў Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я. Прэзентацыя сучасных касцюмаў у этнастылі была прадстаўлена тэатрам моды «Надзвіна». А яскравыя народныя танцы пад дуду і спевы фальклорнага гурта «Варган» сталі прыгожым дапаўненнем да экспазіцыі музея і выстаўкі «Народны касцюм Заходняй Віцебшчыны». Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад кампаніі «Арыфлэйм», якая пазнаёміла наведвальнікаў са сваёй новай прадукцыяй.


Запрашаем на выстаўку "Народны касцюм Заходняй Віцебшчыны"

Яшчэ амаль стагоддзе таму куфры вясковых прыгажуняў рупліва напаўняліся сапраўднымі скарбамі: бялюткімі фартухамі, вышыванымі кашулямі і бясконцымі сцежкамі рушнікоў. На жаль, скарбы Падзвінскіх майстрыц сталі быццам “зачараванымі”. Традыцыйны строй беларусаў Віцебшчыны нават зараз з’яўляецца мала даследаваным.


Вечарына старадаўняга беларускага танца

Ноч музеяў, правядзенне якой стала добрай традыцыяй у Полацку, прываблівае гледачоў – жыхароў і гасцей горада – бясспрэчным пазітывам і мажлівасцю адкрыць для сябе нешта новае. Далучыцца да атмасферы таямнічага свята вам прапаноўвае і наш Музей.
Беларуская традыцыйная культура –гэта суцэльны, непарыўны звяз музыкі, танца і слова. Жывы тэкст народнага танца кранае душу кожнага, ён здольны пераўтварыць простага гледача ў актыўнага ўдзельніка, каб застацца ў яго сэрцы назаўсёды.


«Ноч музеяў—2011» у Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеi-запаведніку

Мерапрыемствы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў рамках акцыі «Ноч музеяў»

14 мая з 15.00 да 23.00


15.00 — Прэзентацыя калекцыі сучаснага касцюма па матывах традыцыйнага адзення. Тэатр моды «Надзвіна».
Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я

15.00 — Маладзёжная акцыя да 70-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны «Пакуль жыву — помню».
Урочышча «Пяскі»

15.00 — «Музычныя замалёўкі». Канцэрт навучэнцаў Полацкай школы мастацтваў.
Мастацкая галерэя

16.00 — Вечарына старадаўняга беларускага танца


Акцыя “Упішы сябе ў гісторыю Полацка”

Музей не піша гісторыю. Музей яе збірае.

“Музеі і Памяць. Прадметы распавядаюць пра тваю гісторыю” - тэма Міжнароднага дня музеяў 2011 года.

Што такое наша памяць? Памяць – гэта гісторыя, гісторыя краіны, гісторыя горада, гісторыя кожнай сям’і і складаецца яна з дакументаў, фотаздымкаў, асабістых рэчаў, якія клапатліва і старанна захоўваліся і перадаваліся ад дзядоў дзецям і ўнукам.

Як і ў мінулыя годы, напярэдадні Міжнароднага Дня Музеяў, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік праводзіць акцыю “Упішы сябе ў гісторыю Полацка”.


Агу, ВЯСНА!!!

Гуканне вясны – гэта, напэўна, адно з найпрыгажэйшых абрадаў годавага кола.
Беларусы пачыналі гукаць вясну з 14 сакавіка і да самага Благавешчання.
Дзяўчаты абіраюць самы высокі пагорак, адкуль неўзабаве пальюцца задорныя песні-вяснянкі, хлопцы ладзяць арэлі, на якіх пасля будзе весела гушкацца пярэстая дзявоцкая грамада. Дзеці радасна ўздымаюць у паветра печаных жаўрукоў – птушак, якія на сваіх крылах павінны прынесці цяпло і веснавое сонейка. Сапраўднае агульнае свята.


Вандроўка ў мінулае

Наведванне музея – гэта заўсёды свята, якое прыцягвае гледача магчымасцю здзейсніць цудоўную вандроўку ў мінулае, спасцігнуць таямніцы роднага краю. Аднак нават у сённяшнім грамадстве, з яго сацыялна скіраванай палітыкай і ідэямі нацыянальна-духоўнага адраджэння, не кожны мае магчымасць далучыцца да прыгажосці традыцыйнай культуры. Найперш гэта датычыцца дзетак з сацыльных прытулкаў і інтэрнатаў.


XXIV Международный фестиваль старинной и современной камерной музыки пройдёт в концертном зале Софийского собора 24 марта-20 апреля 2011 г.




XXIV МЕЖДУНАРОДНЫЙ ФЕСТИВАЛЬ СТАРИННОЙ И СОВРЕМЕННОЙ КАМЕРНОЙ МУЗЫКИ
24 марта - 20 апреля 2011 г.

24 марта
четверг
18:00
ОТКРЫТИЕ ФЕСТИВАЛЯ
СИМФОНИЧЕСКИЙ ОРКЕСТР
НАЦИОНАЛЬНОЙ ГОСУДАРСТВЕННОЙ ТЕЛЕРАДИОКОМПАНИИ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Дирижёр — Эрки ПЕХК
(Эстония)
20 000 руб.

Вынікі навукова-даследчай работы 2010 г.

Навуковы супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2010 г. плённа працавалі над абранымі навуковымі тэмамі. На працягу года многія з іх паспяхова выступілі на навукова-практычных канферэнцыях і семінарах рознага ўзроўню:

— Т.А. Джумантаева “Вопыт стварэння інтэрактыўнага музея на прыкладзе Дзіцячага музея ў Полацку” – Рэгіянальная выніковая канферэнцыя для музейных спецыялістаў краін СНД “Упраўленне музеям – ХХІ ст.” (Мінск, красавік)


Полоцк - Культурная столица Беларуси 2010. Фотоотчёт

В начале 2010 года Министерство культуры дало старт акции "Культурная столица Беларуси", призванной развивать и обогащать культурную жизнь регионов, активизировать местные общественные инициативы по поддержке национальной культуры, привлечь внимание широкой общественности, туристов.

"Культурной столицей 2010" был назван Полоцк. Свыше 50 мероприятий прошло в Полоцке в рамках первой этой общественно-культурной республиканской акции.


Запрашаем на сустрэчу з Віктарам Нікіціным. 03.02.2011г. Полацк.

Музей беларускага кнігадрукавання запрашае на творчую сустрэчу з Народным артыстам Расіі, акцёрам Маскоўскага драмтэатра на Пероўскай Нікіціным Віктарам. У праграме - вершы М.Рубцова. Сустрэча адбудзецца 3 лютага а 15-й гадзіне у памяшканні Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага. Уваход свабодны.


З Новым годам i Калядамi!


Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі…!

Шаноўныя палачане і госці гораду 23 снежня ў 12.30. запрашаем вас на фальклорнае свята Каляды. Вас чакаюць танцы, гульні і калядная варажба.
Чакаем!


Увага! Творчая сустрэча з удзельніцамі выстаўкі «Жывая нітка традыцый» .

Творчая сустрэча з удзельніцамі выстаўкі «Жывая нітка традыцый» адбудзецца 23 снежня ў 10.30.
Прыносім свае прабачэнні.
Ветліва запрашаем! Уваход вольны.


Выстаўка вышыўкі "Жывая нітка традыцый"

Жывая нітка традыцый...
У музеі адкрылася невялікая выстаўка. У ёй прадстаўлены вышытыя ручнікі і вышытыя карціны рознай тэматыкі. Аўтарамі гэтых работ з'яўляюцца жанчыны з народнага клуба «Майстар», які працуе пры раённым цэнтры рамёстваў.


У Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя выстаўкі «Я прыйшоў дзеля Вас», прысвечанай Якубу Коласу.

24 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя выстаўкі «Я прыйшоў дзеля Вас», прысвечанай Якубу Коласу. Выстаўка, як паведамлялася раней, прадстаўляе асабістыя рэчы пісьменніка, друкаваныя выданні, а таксама творы выяўленчага мастацтва, прысвечаныя яму, з фондаў Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа.