У Музеі ткацтва загукалі вясну!

24 сакавіка ў Музеі ткацтва прайшло традыцыйнае беларускае свята "Гуканне вясны". Сонечны настрой, загукальныя песні-вяснянкі, карагоды, гульні і выраб птушачак стварылі неверагодна шчырую і святочную атмасферу! Выказваем шчырую падзяку фальклорнаму гурту "Варган" пад кіраўніцтвам Вольгі Емяльянчык, а таксама ўсім хто завітаў да нас ў гэты веснавы дзень!