У музеі праходзяць заняткі "Сакрэты беларускага пояса"


На працягу двух тыдняў у музеі праходзяць музейныя заняткі "Сакрэты беларускага пояса" для навучэнцаў школ горада.
Пояс – гэта і абярэг, і частка традыцыйнага адзення; ён суправаджаў чалавека ўсё жыццё – ад нараджэння і да апошняга ўздыху.
На занятках вучні даведаліся, як правільна завязваць і насіць пояс, з дапамогай якіх прыстасаванняў можна яго вырабіць, самастойна зрабілі віты пояс і паспрабавалі навучыцца тэхніцы пляцення пояса. А таксама навучэнцы даведаліся пра гісторыю пояса і нават убачылі сапраўдныя спражкі, якія насілі палачане на сваіх паясах тысячу год таму!
Сёння пояс не з’яўляецца неабходнай часткай адзення, але вельмі хочацца, каб ён заўсёды прысутнічаў у нашых думках, каб засцерагаць ад благога і надаваць сілы.