Паважаныя наведвальнікі!
Выстаўка "Лялька: абярог, гульня, памяць" працягвае сваю працу да 6 жніўня!
- На выстаўке прадстаўлены:
- Традыцыйныя беларускія лялькі, знойдзеныя падчас этнаграфічных экспедыцый з розных рэгіёнаў Беларусі - ад Паазер'я да Палесся.
- Традыцыйная руская лялька - сучасная рэканструкцыя.
- Мастацкія лялькі міфалагічных персанажаў і жыхароў Беларусі ХІХ ст. ў рэгіянальных традыцыйных строях!
На выстаўке прадстаўлена калекцыя клуба “Папараць-кветка” аддзела беларускай народнай творчасці УА “Беларускі нацыянальны тэхналагічны ўніверсітэт”