Музейна-педагагічны занятак "Па тканаму мору плыве карабель..."

Як выглядала першая прылада для прасавання? Ці можна прасаваць жароўняй? Ці ёсць “душа” ў праса? На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні атрымалі адказы навучэнцы першага класа Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 і Полацкай сярэдняй школы №16, наведаўшы музейна-педагагічны занятак «Па тканаму мору плыве карабель...». Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра гісторыю звыклага для ўсіх прадмета - праса. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі ўзгадалі тэхніку бяспекі пры працы з электрапрыборамі.

527