Які ён, блакітны лён?

З 12 па 27 лістапада праходзілі музейна-педагагічныя заняткі для дашкольнікаў “Казка блакітнага лёну”. Да нас завіталі дзеці з дзіцячых садкоў г. Полацка. Маленькія наведвальнікі музея з захапленнем слухалі казку пра расліну, якая з даўніх часоў палюбілася беларусам. І гэта – лён. Чароўны блакіт кветак, моцнае валакно, лекавае насенне – вось галоўныя якасці гэтай незвычайнай расліны. Праз казку дзеці даведаліся, калі сеялі лён, хто яго даглядаў, як убіралі з поля і апрацоўвалі. А прадэманстраваныя льняныя вырабы: ручнікі, посцілкі, абрусы, адзенне, ні ў каго не пакінулі сумнення, што лён – гэта сапраўднае золата для беларусаў. Занятак атрымаўся змястоўным, цікавым, каларытным.

837