Ручнік як кніга жыцця

27 верасня ў Музеі ткацтва адбылася сустрэча з Пятром Цалка, загадчыкам філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці. Падчас лецыі –майстар-класа госць распавёў аб лакальных асаблівасцях Няглюбскіх ручнікоў, аб развіцці і ўдасканаленні адзінага канона, што калісьці меў распаўсюджанасць на значнай тэрыторыі Гомельшчыны. Ручнік – гэта такая тканая рэч, якая сапраўды прыналежыць і мінуламу, і сучаснаму. Асабліва ўразіў усіх наведвальнікаў навык Пятра “чытаць” ручнікі праз прызму традыцыйнай культуры. Кожны арнамент на ручніку хавае ў сабе вышэйшы сэнс жыцця нашых продкаў, які на першы погляд састаўлены з геаметрычных і геаметрызавана-раслінных матываў. Аднак ўсе гэтыя “крывулі”, “павукі”, “кучараўкі”, “казельчыкі” і інш. не ў адвольным парадку складваліся жанчынамі ў арнаментальныя палосы, бардзюры. Кожны элемент дэкору меў сваё асаблівае месца, як і кожная падзея ў жыцці чалавека. Усе, хто прыйшоў на сустрэчу, адкрылі для сябе незвычайную крыніцу ведаў аб нашым мінулым праз вытканы ільняной нітачкай арнамент на ручніку.

321