«Дудар, дударочку, ты зайграй яшчэ разочак...»

Ці ёсць на свеце беларус, які не любіць танцаваць? І думаць тут доўга не трэба. Няма. Можа, і ёсць, які не ўмее танцаваць, але ж любіць, дакладна любіць... Асабліва беларусы любяць скокі пад дуду. І мы прадставім вам такую магчымасць, таму што першая сустрэча ў клубе выхаднога дня будзе прысвечана музычнай тэматыцы.
У гэты дзень (11 жніўня) да нас завітае дудар з Мінску Ігар Расолька.

Гранне на дудзе надасць асаблівы настрой усёй сустрэчы, а выстава беларускіх народных музычных інструментаў створыць адпаведную святочную атмасферу. Падчас мерапрыемства вы атрымаеце асалоду ад гучання «жывой» дуды, зможаце адчуць сябе сапраўднымі музыкамі-майстрамі, бо толькі ў нас вы зможаце стварыць музычны інструмент уласнымі рукамі, а потым і зайграць на ім. Таму доўга не разважайце, а прыходзьце да нас!

Чакаем з нецярплівасцю!

Пачатак а 11-й гадзіне.

313