Адказы на музычную віктарыну

Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у музычнай віктарыне, прымеркаванай да Ночы музеяў.

Найбольшую колькасць правільных адказаў даслаў Коц Аляксей. Віншуем!

Разумнікам і разумніцам прапануем правільные адказы на віктарыну:

  1. Як называецца музычны інструмент, які ў італьянскай мове значыць “гусяня”? І чаму ў ім менавіта 10 адтулінаў? (Акарына)
  2. У 1822 годзе ў Германіі нарадзіўся музычны інструмент, які атрымаў назву ад грэчаскага слова, што значыць “сугучны”, “зладжаны”. У Вене такі музычны інструмент называюць “венка”, у Расіі – “петраградка”, “хромка”. Ёсць ручны і нажны. А яшчэ існуе такі, які звязаны з часткай цела чалавека. Што гэта за інструмент? (Гармонік)
  3. Які інструмент, па сведчаннях музыкаў, болей за ўсё выяўляе душу беларуса? (Дуда)
  4. Як называецца першы зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў пачатку 1908 года ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша ваконца»? ("Жалейка")
  5. Музычны інструмент з саломы, назва якога паходзіць ад дзеяслова “пішчаць”. (Пішчык)
  6. У кнігах якога вядомага дзеяча Беларусі эпохі Адраджэння ўпершыню ўзгадваюцца цымбалы? (Ф. Скарына)
  7. Violino, violon, Geige – гэта італьянская, французская і нямецкая назва аднаго і таго ж музычнага інструмента. Што гэта за музычны інструмент? (Скрыпка)
  8. Які музычны інструмент стаў эмблемай пошты? (Ражок)
  9. Размясціце інструменты ў залежнасці ад часу іх з’яўлення і шырокага распаўсюджання на Беларусі, ад найбольш “старога” – да “маладога”:
    гітара, дуда, гармонік, ліра. (Дуда, ліра, гармонік, гітара)
  10. На думку беларускіх этнографаў, у старажытнасці на беларускіх землях да язычніцкіх абрадаў меў дачыненне: гусляр, дудар, бубнач ці гарманіст? (Гусляр)
252