Календарь мероприятий

Показать события по типу
« Суббота Февраль 17, 2018 »
Сб
Начало: 17.02.2018 15:00

17 лютага а 15 гадзіне Музей ткацтва запрашае вас на спеўную вечарыну “Вобразы жывёл і птушак у беларускіх народных песнях” у рамках выставы “Жывёльны свет у традыцыйнай культуры беларусаў”. Жывёльны свет у народнай культуры адлюстраваны не толькі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, але таксама багата прадстаўлены ў песенным фальклоры. Падчас мерапрыемства мы развучым традыцыйныя песні, у якіх узгадваюца жывёлы, а падарожжа па выставе раскрые нам міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў пра дзівосны жывёльны свет!