Майстар-клас па вырабе кулона з гліны

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я запрашае 27 красавіка а 13-й гадзіне на займальны майстар-клас, дзе кожны ўдзельнік створыць з палімернай гліны кулон з кветкамі. Гэта цудоўная магчымасць пагрузіцца ў свет творчасці, асвоіць новыя тэхнікі рукадзелля і зрабіць унікальнае ўпрыгажэнне сваімі рукамі.

Падчас майстар-класа вы навучыцеся афармляць аснову, створыце мініяцюрныя кветкі і кампазіцыі для свайго кулона, размалюеце гатовы выраб акрылавымі фарбамі.

Майстар-клас падыдзе для пачаткоўцаў і вопытных майстроў, тых, хто любіць далікатныя ўпрыгажэнні і хоча навучыцца рабіць іх самастойна, а таксама творчых людзей, якія шукаюць натхненне і новае хобі. Усе матэрыялы і інструменты для вырабу кулона прадастаўляюцца падчас мерапрыемства.

Запрашаем на майстар-клас! Падарыце сабе творчы настрой і стварыце свой маленькі шэдэўр!

205