
У беларускай традыцыі «Гуканне вясны» — гэта старажытны абрад, прысвечаны закліканню цяпла, сонца і новага ўраджаю. Карані свята хаваюцца ў язычніцтве, абраднасць цесна звязана з цыклам прыроды. Раней людзі верылі, што веснавымі песнямі, танцамі і рытуаламі могуць «абудзіць» зямлю пасля доўгай зімы.
«Гуканне вясны» — гэта не проста сустрэча новага сезону, а своеасаблівы сімвал перамогі святла над цемрай, таксама надзея на ўрадлівасць і шчасце. Традыцыя «Гуканне вясны» адраджаецца, напаўняючы сучаснае жыццё сакральнымі сэнсамі продкаў.
13 красавіка а 13-й гадзіне шчыра запрашаем вас на веснавое свята «Гуканне вясны» ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я!
У праграме свята:
- майстар-клас па вырабе папяровых птушак;
- падкідванне печыва;
- спевы, гульні ды танцы!
Вясна ідзе — нясе радасць і цяпло!