Прайшоў майстар-клас па роспісе пано з раслінным узорам

У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я прайшоў майстар-клас па роспісе пано з раслінным узорам.

Нашы госці разам з фларыстам Аленай Марозавай адправіліся ў чароўны свет кветак і фарбаў.

Падчас мерапрыемства майстрыца стварыла ўтульную сяброўскую атмасферу. Гэта дазволіла ўсім прысутным цалкам акунуцца ў творчы працэс і зрабіць сапраўдныя шэдэўры.

Хутка ў нашым музеі адбудзецца чарговы майстар-клас. Сачыце за навінамі на сайце і ў Instagram!

325