Майстар-клас «Ой рана на Йвана дзеўка песню спявала»

У мінулую суботу прайшоў майстар-клас па купальскіх абрадавых песнях і пляценні вянкоў. Госці паглыбіліся ў спеўную традыцыю Полаччыны пад кіраўніцтвам Вольгі Емяльянчык і фальклорнага гурта «Варган». Фларыст Алена Марозава распавяла пра зёлкі, кветкі і паказала розныя тэхнікі пляценння вянкоў. А потым кожны ўдзельнік атрымаў магчымасць самастойна працаваць з кветкамі і зёлкамі. Было бачна, як блішчаць вочы ўдзельнікаў, як захапіў іх працэс пляцення вяночкаў у суправаджэнні купальскіх песень. Усе разумелі, што гэта рытуал. Здавалася, мы перанесліся ў мінулае, дакрануліся да вытокаў, напоўніліся энергіяй. Вянкі атрымаліся рознымі, але самае галоўнае — усе атрымлівалі задавальненне ад працэсу.

356