Сустрэча з калектывам ДУА «Дзіцячы сад № 25 г. Наваполацка «Ключык»

Учора на базе Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адбылася сустрэча з калектывам ДУА «Дзіцячы сад № 25 г. Наваполацка «Ключык». Педагогі азнаёміліся з метадычнымі прыёмамі правядзення экскурсіі, прынялі ўдзел у майстар-класах па пляценні пояса і роспісу сумкі-шопера ў стылі «маляванка».

Сустрэча атрымалася плённай. Мы заўжды рады супрацоўніцтву і новым прыемным знаёмствам!

Больш падрабязна прачытаць пра сустрэчу можна на сайце ДУА «Дзіцячы сад №25 г.Наваполацка «Ключык».

3