Творчая сустрэча з полацкім кавалём Андрэем Шуханковым

Сярод шматлікіх найцікавейшых мужчынскіх заняткаў годнае месца займае кавальская справа. Гэта адно з самых старажытных, але да гэтага часу запатрабаваных рамёстваў. Людзі заўжды з асаблівай павагай ставіліся да каваля за чараўніцтва, якое адбываецца з кавалкам жалеза, што ператвараецца ў яго руках у патрэбны, практычны прадмет.

Пра кавалёў не прынята казаць «добры». Калі жадаюць пахваліць, кажуць «моцны». Пра Андрэя Шуханкова сапраўды можна сказаць: моцны каваль, сапраўдны! Больш за 20 гадоў займаецца кавальствам, яму пад сілу і выкаваць лесвіцу, і стварыць вытанчаны падсвечнік.

Запрашаем усіх, хто па-сапраўднаму цікавіцца кавальскай справай, на сустрэчу з полацкім кавалём. На сустрэчы ён падзеліцца сакрэтамі прыёмаў традыцыйнага ручнога кавання, чаканкі, а таксама пазнаёміць з сучаснымі тэндэнцыямі ў гэтым старажытным рамястве.

477