Прайшло мерапрыемства «Велікодныя прысмакі»

У мінулыя выхадныя дзеці і дарослыя, якія хацелі пазнаёміцца з велікоднымі традыцыямі і марылі паспрабаваць сябе ў якасці кулінара або проста хацелі цікава правесці час, сабраліся ў Музеі ткацтва.

Госці пазнаёміліся з велікоднымі традыцыямі, зрабілі паштовачкі і распісныя пернікі. Пад кіраўніцтвам майстра-кулінара Крысціны ўсе вельмі ўважліва сачылі за працэсам афармлення пернікаў! Упрыгажэнне прысмакаў выклікала ўсплёск крэатыўнасці і шмат станоўчых эмоцый!

Салодкія прысмакі, паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, і добры настрой госці ўзялі з сабой:)

638