Крыжаванка «Багач»

Адным з найбольш значных восеньскіх свят у народным календары беларусаў з’яўляецца Багач (Нараджэнне Божай Маці, Багатнік, Багатуха, Гаспожка Багатая, Другая Багародзіца, Раство і інш.)

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата») і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Паводле апісання А. Багдановіча, у хату, дзе знаходзіўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства лубок з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносіўся па ўсёй вёсцы і вакол статка. Затым удзельнікі ішлі да наступнай хаты, у якую на цэлы год пераносіўся Багач.

Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

А што вы ведаеце пра свята «Багач»? Прапануем разгадаць нашу крыжаванку «Багач»!