Знайдзі 10 адрозненняў!

Мы ведаем, што вам вельмі падабаецца наша рубрыка «Зайдзі – гульню прайдзі!», таму падрыхтавалі для вас заданне, тэматычна звязанае з выставай маляванак, што працуе зараз у нашым Музеі.

Вам трэба знайсці 10 адрозненняў на маляванцы, якая захоўваецца ў зборы НПГКМЗ. Каб было лягчэй, падказваем, што адрозненні трэба шукаць толькі на малюнку ў цэнтры. 

А каб больш падрабязна пазнаёміцца з чараўніцтвам гэтага мастацтва, запрашаем наведаць выстаўку Таццяны Ушаковай «Квітнеючыя сады маляванкі» (выстава працуе ў Музеі ткацтва да 26 верасня).