Прадстаўляем віртуальную выстаўку «Новае жыццё старых рамёстваў»

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прадстаўляе віртуальную выстаўку «Новае жыццё старых рамёстваў» у рамках міжнароднага праекта ENI-LLB-1-216 «Вывучэнне і захаванне традыцыйных рамесных навыкаў жыхароў даліны Дзвіны/Даўгавы і перадача іх будучаму пакаленню».
На выставе прадстаўлена каля 80 прадметаў з фондавых калекцый НПГКМЗ, датаваных пачаткам XІX і ХХІ стагоддзя. Асаблівасцю выставы стала тое, што прадметы (гаршкі, адзенне, цацкі, музычныя інструменты), зробленыя рукамі майстроў, апавядаюць пра гісторыю і сучаснае жыццё традыцыйных рамёстваў Паазер'я.

Гэтая публікацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.

#latvialithuaniabelarus#lvltby

1052