Віртуальная выстаўка "Музычныя інструменты Браслаўшчыны"

Музей ткацтва запрашае вас зноў наведаць выстаўку “Музычныя інструменты Браслаўшчыны”. Да, да, тую самую, але ў новым фармаце – віртуальным! Віртуальная выстаўка “Музычныя інструменты Браслаўшчыны” дазваляе больш шырока і глыбока пазнаёміцца з музычнымі традыцыямі Браслаўшчыны.

Напэўна, няма патрэбы пераконваць у тым, якое месца ў нашым жыці належыць музыцы. Да сучаснага чалавека яна прыходзіць перважна праз сродкі массавай камунікацыі – радыё, телебачанне, разнастайную гукаўзнаўляючую апаратуру. Такі стан рэчаў успрымаецца маладымі, як дадзенае, з гэтым звыкліся і людзі больш сталага ўзросту. Між тым не такі і далёкі час, што сёння успрымаецца нібы ў іншым вымярэнні. Па ўспамінах старажылаў, яшчэ ў 20 я гг. XX ст. сапраўдны фурор у вёсцы мог выклікаць звычайны грамафон, прывезены некім з аднавяскоўцаў з вялікага горада. Старыя нават не пускалі моладзь паглядзець на апарат, у якім “схаваўся нячысты”. Такія выпадкі ўспрымаюцца як кур’ёзы. Аднак яны сведчаць аб панаванні ў тую пару на вёсцы іншых, не звычайных для нашага успрыняцця традыцый.

Гэтыя традыцыі, у тым ліку і музычныя, былі досыць устойлівыя і уключалі ў сябе вопыт і культуру папярэдніх пакаленняў. Разам з тым яны зведалі і паступовую трансфармацыю. У нашым стагоддзі, па сутнасці, адбыўся пераварот у сферы музычнай культуры, калі раней традыцыі сталі беззваротна адыходзіць ў нябыт, а іх месца занялі зусім іншыя формы. Мы з’яўляемся сведкамі заканчэння гэтага працэсу. У большасці інструментаў, якія мы знаходзім ў вёсках, ужо няма гаспадароў, у музыкаў не аказалася спадкаемцаў іх справы. Вось чаму выстава, на якой прадстаўлены багаты набор народных інтрументаў, выклікае двайное пачуццё: гонар – за талент нашага народа, і роздум аб лёсе народнай культуры і, у прыватнасці, музычнай.

Пазнаёміцца з выстаўкай можна тут

971