Сустрэча з Іванам Кірчуком у Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я

У суботу 17 снежня адбылася доўгачаканая сустрэча са знакамітым музыкам, кампазітарам, фалькларыстам, пісьменнікам, выкладчыкам, этнографам Іванам Кірчуком. Аўтар прадставіў палачанам сваю асабістую праграму "Дарожка мая...". Дарэчы, сам Іван Кірчук у Полацку не першы раз, але ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, а яшчэ і з выступам, упершыню. Яго вельмі ўразіла абстаноўка, у якой ён выступаў. Сапраўды, сярод посцілак, ручнікоў і абрусаў вельмі гарманічна гучала беларуская мова з вуснаў выступоўцы. Атмасфера ў музеі была вельмі цёплая і добрая. Дзякуй Івану Кірчуку і ўсім тым, хто прыйшоў на гэты цудоўны канцэрт. Прадстаўленыя фотаматэрыялы ўзяты са старонак А.Аркуша і І.Палынскага.

568