Акцыя «Стары бабулін куфэрак». Полацк

На дне гэтага куфэрка — вышываныя ручнікі, тканыя дываны, паясы… Яны — як напамін аб той народнай культуры, аб тых традыцыях, якімі жылі нашы бабулі і прабабулі. Многія з іх былі сапраўдныя майстрыхі, самаробныя рэчы якіх з’яўляліся здабыткам народнага мастацтва. І іх майстэрства, як неад’емная частка жыцця, перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Музей ткацтва распачынае акцыю «Стары бабулін куфэрак» . Музeй прымае ў дар ад прыватных асоб, устаноў і арганізацый ручнікі, посцілкі, абрусы, дываны ды іншыя прадметы этнаграфіі.

Першай, хто адгукнулася, была палачанка Мыц Таццяна Уладзіміраўна. Яна перадала Музею традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я каштоўны экспанат — посцілку, якую ткала яшчэ яе маці - Сцепаніда Рыгораўна Кузьміч да вайны. «Мама мая з вёскі Кушлікі Полацкага раёна. Посцілка льняная, фарбаванай шалупеннем цыбулі, у чатыры ніты», - адзначыла Таццяна Уладзіміраўна.

Пачатак пакладзены. Будзем удзячны ўсім тым, хто дапаможа ў фарміраванні калекцыі ткацтва Паазер'я. Загляніце на гарышча бабуліных хат, у іх куфэркі і шафы. Захаваем народную культуру разам!

Телефон для даведак: + 375 0214 42 30 41

455