Вы чулі голас сваёй зямлі? Як гучыць ён, пра што расказвае, аб чым спявае, да чаго кліча, аб чым задуменна гаворыць... Якім развітальным ён можа быць і салодкім, легкім ды пявучым. Ён ва ўсім — у поклічы журавоў і подыху ветру, шапаценні лістоты, у шуме азёрных хваляў, і ... у нашых песнях. Колькі ж іх ведалі раней, і не злічыць...
Запрашаем у Музей ткацтва Паазер'я 16 мая 2009 (субота) а 19-й гадзіне паслухаць даўнія спевы, якія яшчэ захаваліся на Полацкай зямлі.
У фальклорным свяце прымуць удзел:
- узорны фальклорны калектыў «Знічка» УА «Палатоўская дзяржаўная агульнаадукацыйная дзіцячы сад - сярэдняя школа Полацкага раёна». Кіраўнік: Захарэўская Лідзія Мілецьеўна.
- народны фальклорны гурт «Голас спадчыны» Багатырскага сельскага дома культуры (Полацкі раён). Кіраўнік: Пісюкова Вера Уладзіміраўна.
- гурток народнага ткацтва «Чаўначок» на базе УА «Гімназія № 4» г. Віцебска. Кіраўнік: Глот Соф'я Савельеўна.
Песні гучаць як адзін голас, і гэты голас дасягае самых патаемных куточкаў душы, узлятае над лесам, плыве над азёрамі і робіцца голасам народнай зямлі, запамінальным і адметным, каб пачууўшы яго аднойчы, не забыць — ніколі.
Чакаем Вас у Музее традыцыйнага ручнога ткацтва Пааазер'я!
Тэлефон: 8(0214)42-30-41