«Княжыч» запрашае на Дзень народзінаў. Полацк


Запрашаем на вячоркі-попрадкі!
Запрашаем усіх старых і малых,
Дзяўчат і хлапцоў паспрабаваць бліноў,
У гульні згуляць, паспяваць, паскакаць,
І вясёлы настрой не губляць!

Раней з Пакроваў (14 кастрычніка) пачыналіся попрадкі (вячоркі, супрадкі), якія працягваліся да Вялікадня. Попрадкі – даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца доўгімі цёмнымі вечарамі з работай у адной хаце. Пайшла гэтая назва ад таго, што звычайна ў такія вечары дзяўчаты пралі кудзелю. Распаўсюджаная назва – вячоркі. Прыходзілі і хлопцы, якія плялі лапці, выразалі лыжкі, рамантавалі калаўроты, рабілі верацёны. Тут жа былі і песні, гульні, расказвалі цікавыя гісторыі.

Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я плённа супрацоўнічае з гісторыка-культурным клубам «Княжыч» на працягу апошніх гадоў. 3 іх удзелам праведзены фальклорныя святы «Купалле», «Каляды», «Гуканне вясны».

18 лістапада а 16-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я і гісторыка-культурны клуб «Княжыч» запрашаюць на вячоркі-попрадкі, прысвечаныя 14-м угодкам калектыва.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: 8 (0214) 42 30 41

242