Шарады і лагагрыфы «Ежа нашых продкаў»

Пытанне 1.

На Маладзечненшчыне гэта гатаванне завецца «верашчака». У сучасных кафэ мы можам пачаставаць яго пад назвай «мачанка». А як звалася страва, пра якую ідзе гаворка, на Віцебшчыне?

Між іншым, гэту назву можна скласці з двух слоў: першае - ніткі, якія спрадзены з воўны ці льну; другое - жаночае імя, якое азначае «ласкавая».

+


Пытанне 2.

Таксама з двух слоў можна атрымаць і назву прыгатавання з мукі. Гэта назва складаецца з матэматычнай пастаяннай і сродка абароны ў некаторых жывёл.

+


Пытанне 3.

Адыміце другую літару з слова, якім завуцца рускія фальклорныя творы пра подзвігі асілкаў, і атрымаеце назву адной з самых любімых страў нашых продкаў (з мукі).


Пытанне 4.

Увядзіце дадатковую літару (чацвёртую па парадку) ў слова, якім называецца самаробны зімовы абутак з сукна на ватнай пракладцы, і атрымаецца назва традыцыйнай стравы з агародніны.


Пытанне 5.

Калі ў слова, якім называюцца вялікія мяккія скруткі чаго-небудзь, звычайна ў упакоўцы, увесці яшчэ адну літару, атрымаецца назва старадаўняй стравы з хлеба.


Пытанне 6.

Калі да слова, якое абазначае назву гэтай жыжкі (тое ж, што і мачанка), дадаць спераду літару, атрымаецца назва ганчарнага шарападобнага посуду з вузкай кароткай шыйкай і дзюбкай, які выкарыстоўвалі для транспартавання і захоўвання вадкасцей.