Выстаўка «Музычныя інструменты Браслаўшчыны»


Музычныя інструменты Беларусі — яскравая і самабытная з’ява ў традыцыйнай культуры. Нашы продкі выкарыстоўвалі іх не толькі падчас святаў, але і ў паўсядзённым жыцці.
Выстаўка «Музычныя інструменты Браслаўшчыны» знаёміць з самымі вядомымі, а таксама найбольш цікавымі інструментамі XIX і XX стст. з фондаў Браслаўскага музея. На ёй прадстаўлена больш за 40 музычных інструментаў: струнныя і духавыя, ударныя і мембранныя, а таксама самагучальныя. Кожны прадмет мае сваю гісторыю і свае асаблівасці. Сярод экспанатаў — паляўнічая труба «берасцянка», мандаліна, калатушка, клякотка, пісколка, шумёлы і шмат іншага.
Падчас выстаўкі пройдуць майстар-класы і лекцыі — сачыце за анонсам! Калі Вы цікавіцеся музыкай, з'яўляецеся прафесійным музыкантам ці аматарам, жадаеце больш даведацца аб музычных густах беларусаў ці не ведаеце, куды запрасіць дзяўчыну, прыходзьце ў наш музей на выстаўку музычных інструментаў!

174