Майстар-клас па саломапляценню «Таямнічы свет саломкі». Полацк


Спадчына — набытак чалавецтва. Яна перадае тым, хто жыве сёння, вопыт, назапашаны не адным пакаленнем і не адным стагоддзем. Яна мае моц натхняць творчых людзей, і, часам, на яе аснове нараджаюцца творы, якія сваім хараством пераўзыходзяць першакрыніцы.

Здавалася б, цяжка знайсці больш празаічны матэрыял, чым салома. Тым не менш, яна выкарыстоўваецца для вырабу самых розных прадметаў як гаспадарчага, так і мастацкага прызначэння. З усіх відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі найбольшай папулярнасцю карыстаюцца менавіта вырабы з саломы.

Ніна Мікалаеўна Федулава — майстар-самавучка. Для яе саломапляценне — не проста захапленне, але і натхненне, супакаенне душы і жыватворны выток беларускасці. Што б са сваіх работ яна ні паказвала — незвычайна ўражвае. Розную тэхніку — ад саламянай пластыкі да складаных кампазіцый — засвоіла майстрыха самастойна ўжо ў сталым узросце. Цеплыня зямлі, сонца, злітая з прыгажосцю душы, дзівосным унутраным светам гэтай жанчыны, і — у кожнай змайстраванай яе рукамі рэчы. Нездарма дзесяткі іх найменняў камісіі розных узроўняў адбіралі на выставы ў раёне, вобласці, рэспубліцы. Яны паказваліся, напрыклад, у Віцебску падчас фестывалю «Славянскі базар», на рэспубліканскім свяце «Дажынкі» ў горадзе Полацке.

Вялікай папулярнасцю карысталіся выстаўкі прац Н.М. Федулавай: у Наваполацкім Цэнтры нацыянальных рамёстваў і культуры (сумесная выстава з іншымі майстрамі клуба народных майстроў «Прамень», персанальныя выстаўкі ў наваполацкай бібліятэцы імя Я. Коласа «Вытокі» і Музее традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я «Таямнічы свет саломкі».

16 мая 2009 (субота) а 20-й гадзіне ў рамках акцыі "Ноч музеяў" пройдзе майстар-клас па саломапляценню «Таямнічы свет саломкі». Навучаць розным саламяным уменням і хітрыкам Вас будзе майстар Федулава Ніна Мікалаеўна.

Гасцінна запрашаем у Музей ткацтва Паазер'я!

Тэлефон: 8(0214)42-30-41

542