
У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я прайшоў майстар-клас па вырабе тэкстыльнай брошкі. Тыя, хто завітаў на мерапрыемства, атрымалі адказ на пытанне, як з кавалкаў тканіны зрабіць модны аксесуар?
Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для шаноўных гасцей усё неабходнае для вырабу брошкі: тканіну, пацеркі, шпількі і іншае. Пад кіраўніцтвам нашых майстрыц удзельнікі майстар-класа змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і зрабіць брошку на ўласны і непаўторны густ.
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я заўсёды імкнецца радаваць сваіх наведвальнікаў творчымі навінкамі. Сачыце за нашымі мерапрыемствамі на сайце і ў Instagram, каб не прапусціць чарговую цікавую сустрэчу!