У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адкрылася дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка «Раз, два, тры — набіванку збяры!»

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я пачынае працу інтэрактыўная пляцоўка для маленькіх наведвальнікаў «Раз, два, тры — набіванку збяры!» у рамках аўтарскага праекта «Полацкая набіванка» пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры.

Пляцоўка створана, каб пазнаёміць дзяцей з традыцыйным беларускім рамяством — набіванкай па тканіне — у займальнай гульнявой форме (лато, пазлы, крыжыкі-нулікі і інш.). Разам з навуковым супрацоўнікам музея дзеці і іх бацькі змогуць акунуцца ў атмасферу гульні і творчасці.

Пляцоўка будзе працаваць на працягу ўсяго лета. Прыходзьце ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я — стварайце, гуляйце і адкрывайце для сябе цікавы свет беларускага мастацтва!

134