
8 лютага а 13-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае на майстар-клас па вырабе тэкстыльнай брошкі.
Брошка — гэта аксесуар, які можа ненавязліва падкрэсліць індывідуальныя асаблівасці яе ўладальніцы. Упрыгажэнне, вырабленае сваімі рукамі і па індывідуальным дызайне, стане сапраўды незвычайным дапаўненнем да любога вобразу.
А яшчэ брошка — гэта ўніверсальны падарунак, які спадабаецца як дарослым жанчынам, так і маленькім модніцам.
Не згубіце магчымасць стварыць унікальны аксесуар!
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Папярэдні запіс па тэлефоне: 46-30-41.