Увага! Шукаем прадмет!

Паважаныя жыхары і госці горада Полацка! У рамках праекта «Полацкая набіванка»* Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я вядзе пошук прадметаў, звязаных з гісторыяй дадзенай тэхнікі дэкарыравання тканіны.

Нас цікавяць старыя дошкі-клішэ (як правіла, квадратныя, невялікага памеру драўляныя дошкі з выразаным рэльефным малюнкам з аднаго боку і з паглыбленнямі з адваротнага боку, прызначанымі для ручнога захопу), драўляныя малаткі-кіянкі і тканыя вырабы, упрыгожаныя ў тэхніцы набіванкі па тканіне (малюнак (адбітак) на тканіне выкананы фарбай).

Гэтыя прадметы дапамогуць нам, навуковым супрацоўнікам, вывучыць гісторыю, тэхналогіі і мастацкія асаблівасці полацкай набіванкі, а таксама яе ролю ў культурнай спадчыне рэгіёну. Будзем рады супрацоўніцтву!

*Інавацыйны праект пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры.

440