Адбыўся майстар-клас «Вясновыя кветкі»

У мінулую нядзелю ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адбыўся самы вясновы майстар-клас па вырабе брошкі з фетру.

Удзельнікі майстар-класа пазнаёміліся з такім модным на сённяшні момант матэрыялам для рукадзелля. Даведаліся, які бывае фетр, якія ён мае перавагі, як правільна яго абраць. На майстар-класе былі разгледжаны асноўныя формы і асаблівасці дызайну брошкі, дэкарыраванне і аздабленне, зборка і замацаванне гатовага вырабу.

У кожнага з удзельнікаў мерапрыемства брошка атрымалася свая, непаўторная. А прышпіленая на адзенне, капялюшык, шалік, сумачку, такая брошка-кветка здольная зрабіць вобраз завершаным, гарманічным, вясновым.

43