Адбылося прадстаўленне-батлейка «Віцебскі жлоб»

«Усё круціцца, свеціцца — во дзіва!» — менавіта так можна апісаць уражанні гледачоў батлеечнага прадстаўлення, што адбылося ў мінулую суботу ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.

Сваю адноўленую батлейку «Віцебскі жлоб» гасцям Музея прадставіў Народны тэатр лялек «КапялюШ» Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры горада Наваполацка пад кіраўніцтвам Андрэя Рэцікава.

Прадстаўлены Андрэем Міхайлавічам тып батлейкі заснаваны на спалучэнні статычнай лялечнай панарамы з рухомым тэатрам ценяў. Як толькі гасне святло, запальваюцца свечкі — час замірае, а прастора напаўняецца дзівосным ззяннем, якога часам так не хапае ў нашай імклівай сучаснасці…

107