Прайшла лекцыя «Таямніцы полацкай кафлі»

У рамках выстаўкі «З гліны.by» 9 снежня ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прайшла лекцыя «Таямніцы полацкай кафлі».

Лекцыю правёў вядучы навуковы супрацоўнік навукова-рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў.

Наведвальнікі музея даведаліся пра гісторыю паходжання, функцыянальнае прызначэнне і эвалюцыю кафлі як адмысловага будаўніча-апрацоўнага матэрыялу, пазнаёміліся з асаблівасцямі тэхналогіі вытворчасці і дэкарыравання полацкай кафлі, ужывую дакрануліся да арыгінальных полацкіх знаходак, знойдзенных ў ходзе шматгадовых археалагічных даследаванняў Салаўёва А. А.

Аляксандр Салаўёў паказаў, што кафля магла быць яшчэ і сапраўдным упрыгожваннем хаты, паколькі яна адрознівалася разнастайнасцю формаў, расфарбовак і намаляваных на ёй сюжэтаў.

169