Запрашаем на лекцыю «Донца, тулава і венчык: аб чым распавядаюць гліняныя вырабы»

Працягваючы знаёміць вас з асаблівасцямі вырабу глінянага посуду, запрашаем на лекцыю старшага выкладчыка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, археолага Аляксея Леанідавіча Коца, якая пройдзе 18 лістапада ў 12.00 у нашым Музеі.

У рамках гэтай сустрэчы Аляксей Леанідавіч раскажа пра асаблівасці вырабу керамікі на працягу многіх стагоддзяў і пакажа іх на прыкладзе археалагічных знаходак у горадзе Полацку. Разам з ім у вас будзе магчымасць перанесціся на некалькі стагоддзяў таму і ўбачыць, з якога посуду раней елі нашы продкі, у чым гатавалі і захоўвалі прадукты. Вы зможаце літаральна дакрануцца да гісторыі, патрымаўшы ў руках часткі керамічных вырабаў XV—XVIII стст., якія захаваліся да нашых дзён.

Лекцыя будзе цікавая не толькі дарослым, але і дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, бо яна прыадчыняе дзверы ў цікавы свет археалогіі і знаёміць з гісторыяй нашага горада пад незвычайным вуглом. Чакаем вас!

215