Запрашаем на лекцыю!

Восень — гэта час, калі прырода дорыць нам разнастайнасць і буянне фарбаў, час, калі хочацца спыніцца хоць на імгненне і паназіраць за гэтай прыгажосцю. Калі вы падзяляеце наш настрой, мы чакаем вас 17 верасня ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я на мерапрыемстве «Каларыстыка ў традыцыйнай культуры: учора, сёння, заўтра»!

Святлана Еўдакіменка, член Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі, раскрые сакрэты, як развівалася беларуская колеравая культура ў рамках славянскай міфалагічнай сістэмы, унутры якой замацаваліся асноўныя колеры (чырвоны, чорны і белы), распавядзе аб іх сімвалічным значэнні і важнай ролі ў паўсядзённай культуры беларусаў.

У праграме мерапрыемства:

  • лекцыя «Каларыстыка ў традыцыйнай культуры: учора, сёння, заўтра»;
  • дэманстрацыя фільма;
  • трохі творчасці.
242