Прайшоў майстар-клас па вырабу габелена з траў

У суботу ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я прайшоў чароўны майстар-клас! Дагэтуль у залах Музея стаіць прыемны водар кветак. Ідучы за сваёй фантазіяй, нашы дзяўчаты-майстрыхі, дадаўшы крыху цеплыні і магіі, стварылі непаўторныя габелены з піжмы, жыта, крываўніка, верасу і іншых лекавых траў. Няхай гэты габелен будзе для вас прыемным успамінам пра позняе лета.

260