Запрашаем на майстар-клас!

Гэты майстар-клас стаў сапраўдным бестселерам!

Ужо колькі год мы кожны жнівень збіраем гасцей, каб разам сплесці чароўны і духмяны абярэг, які будзе ўпрыгожваць вашу кватэру ці хату ўсю восень і зіму. Вы ўжо здагадаліся, аб чым ідзе гаворка?

Запрашаем усіх жадаючых на майстар-клас па вырабе габелена з траў у тэхніцы травапляцення. Самыя звычайныя палявыя і лугавыя травы і кветкі набываюць асобую моц і прыгажосць, калі яны сатканыя ў адзінае палатно. А калі дадаць у такі габелен гаючыя зёлкі, ён можа яшчэ і спрыяць стварэнню добрай і здаровай атмасферы.

Прыходзьце да нас, каб сплесці свой унікальны зёлкавы абярэг!

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 46-30-41.

381