Майстар-клас «Ой рана на Йвана дзеўка песню спявала...» па Купальскіх абрадавых спевах і пляценні вянкоў

У паганскія часы Купалле сустракалі напярэдадні летняга сонцастаяння. Нашыя продкі верылі, што ў Купальскую ноч усе расліны надзяляюцца асаблівымі ўласцівасцямі, таму пляценне вянкоў на Івана Купалу – гэта адзін з найважнейшых абрадаў і рытуалаў. Гэтыя галаўныя ўборы былі абавязковым атрыбутам свята. Збор траў і пляценне вянкоў суправаджалася песенным рытуалам (купальскай песняй) для надзялення іх асаблівай сілай.

Запрашаем вас акунуцца ў пеўчую традыцыю разам з фальклорным калектывам «Варган». На майстар-класе мы развучым некалькі Купальскіх абрадавых песень і спляцём вянкі з фларыстам Аленай Марозавай.

323