Прайшоў майстар-клас «Цуд і маляванка — робім набіванку!»

Прайшоў майстар-клас «Цуд і маляванка – робім набіванку!» па дэкарыраванню сумкі-шопера.

Кожны ўдзельнік мерапрыемства адчуў сябе сапраўдным рамеснікам. Наш госць – Іван Іваноў – раскрыў усе сакрэты старажытнага рамяства – набойкі, распавёў аб вырабе набойных дошак, асаблівасцях арнаментаў і стварэнні ўдалых кампазіцый узораў на тканіне. Кожны госць музея прыдумаў уласны дызайн сумкі і ўклаў часцінку душы ў выраб.

383