Майстар-клас «Цуд і маляванка — робім набіванку!»

Сябры, запрашаем вас на майстар-клас «Цуд і маляванка — робім набіванку!» па ручной набойцы па тканіне. Гэта выдатная магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці і надаць індывідуальнасць самаму простаму прадмету!

Набойка — адзін з найстаражытнейшых спосабаў дэкаравання тканін з дапамогай драўлянай друкарскай дошкі з рэльефным арнаментам. Падобная тэхніка была шырока распаўсюджана на Паазер'і, з яе дапамогай упрыгожвалася сялянскае адзенне: сарафаны, кашулі, фартухі. Ва ўзорах маглі быць расліны, геаметрычныя фігуры, выявы людзей, жывёл і нават жанравыя сцэны.

Удзельнікі майстар-класа змогуць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй аднаго са старажытных рамёстваў, з асаблівасцямі яго тэхналогіі, але і прымяніць веды на практыцы — упрыгожыць шопер уласнымі малюнкамі

356