Майстар-клас «Пляценне паясоў на дошчачках»

Запрашаем усіх жадаючых на майстар-клас «Пляценне паясоў на дошчачках», які пройдзе ў рамках акцыі «Ноч музеяў» 20 мая ў 18.30 у Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я.

На мерапрыемстве вы пазнаёміцеся з тэхнікай пляцення паясоў на дошчачках, даведаецеся пра функцыі, якія выконваў пояс у побыце, звычаях і рытуалах нашых продкаў. Пояс для чалавека традыцыйнай культуры — гэта важны элемент адзення, які выконваў найперш практычную функцыю: на іх маглі вешаць ключы ад дома або кісет з махоркай. Але мала хто ведае, што паясы былі надзейным магічным сродкам ад нячыстай сілы, выкарыстоўваліся ў радзільных, вясельных і пахавальных абрадах.

Тэхніка пляцення на дошчачках вельмі разнастайная. Пры гэтым для працы патрэбныя зусім няхітрыя прылады: ніткі, дошчачкі і чаўнок. У вас у руках апынецца клубок, пацягнуўшы за нітачку якога, як у казцы, апынецеся ў святліцы сваёй пра-прабабулі.

Майстар-клас правядуць майстры Святлана Еўдакіменка і Вікторыя Ярковіч.

349