Прайшла сустрэча з полацкім кавалём Андрэем Шуханковым

11 лютага ў Музеі ткацтва прайшла сустрэча з цікавым, творчым чалавекам Андрэем Шуханковым, для якога кавальскае рамяство — прызначэнне. І ад гэтага вядзьмарства яго не адарваць… Як кажа сам Андрэй: «Спасцігаючы прамудрасці рамяства, я не раз абпальваўся ў прамым сэнсе гэтага слова».

Майстар пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з кавальскім рамяством, яго вытокамі, неабходнымі прыладамі і з магчымасцямі металу. Андрэй расказаў аб тым, як можна зрабіць любімую справу сваёй прафесіяй, паказаў некаторыя прадметы, вырабленыя з дапамогай кавання, спрыту і дакладнага разліку.

430