Майстар-клас «Традыцыйная бутаньерка»

Што такое бутаньерка?

Слова «бутаньерка» паходзіць ад французскага «boutonniere» і перакладаецца як «кветка ў пятліцы». Калісьці мужчыны ўпрыгожвалі свае строгія касцюмы невялікімі букетамі кветак. З цягам часу гэты аксесуар стаў пераважна жаночым упрыгожваннем. Але знешне бутаньерка за сотні гадоў амаль не змянілася. Па-ранейшаму яна складаецца з адной або некалькіх кветак, сабраных у кампазіцыю.

Сучасныя бутаньеркі — гэта і невялікі букет у пятліцы на лацкане пінжака, і кветкавы бранзалет на руцэ дзяўчыны, а таксама букет у валасах альбо на поясе. Цяпер гэта прадмет святочнага гардэробу: для вяселляў, вечарынак, тэатральных прэм'ераў.

Пры стварэнні аксесуара выкарыстоўваюцца розныя элементы дэкору: пацеркі і бісер, карункі, гузікі, воск…

Мы запрашаем вас на майстар-клас па стварэнні бутаньеркі з фаціну, паперы і парафіну. Майстар Taццяна Красікава дасць карысныя парады па вырабе, пакажа, як замацаваць элементы дэкору. Кожны ўдзельнік майстар-класа створыць эксклюзіўны сімвал прыгажосці — на свой густ і сваімі рукамі.

544