Выстаўка «З жалеза.by»

Сярод традыцыйных рамёстваў, якія здаўна існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, адным з самых пачэсных было кавальскае рамяство.

Сялянін не мог абысціся без сякеры, цвікоў, для прамысловых заняткаў яму патрэбны былі цёслы і бусакі, скобы для лодак, рыбалоўныя кручкі. Для каменных і драўляных дамоў выкоўваліся скобы, клямкі, замкі і ключы. Без майстра-каваля не абыходзілася ніводнае паселішча. Добрага майстра ведала ўся акруга – яго паважалі і шанавалі, ім ганарыліся.

Кавальства заўсёды было акружана арэолам таямнічасці. Каваль лічыўся загадкавай фігурай, таму што яго заступнікам быў бог агню і кавальства Пярун. Толькі кавалі валодалі сакрэтамі пераўтварэння цвёрдага металу ў патрэбную і карысную рэч.

Выстаўка «З жалеза.by» прысвечана гісторыі традыцыйнай для Полаччыны кавальскай справы. Наведвальнікі музея ўбачаць умоўны інтэр'ер вясковай майстэрні каваля, інструменты і шматлікія вырабы. На выставе вы пазнаёміцеся з разнастайнасцю кавальскіх традыцый. Чакаем вас!

605