Майстар-клас па пляценню з папяровай лазы

Пляценне з папяровай лазы – гэта новы накірунак рукадзелля, які вяртае нас да вытокаў аднаго з самых старажытных рамёстваў – лозапляцення. Нашыя продкі стваралі з лазы кошыкі і скрыні, мэблю і посуд, калыскі і цацкі для дзяцей, плялі нават рыбалоўныя сеткі і пасткі для птушак і жывёл.

Традыцыйнае калісьці рамяство было амаль забыта, але зноў набрала папулярнасць, у новым кірунку рукадзелля з папяровай лазы. Майстар Шпілеўская Іна раскажа пра гісторыю традыцыйнага лозапляцення ў Беларусі і прадэманструе тэхналогію вырабу падстаўкі пад кубкі з папяровай лазы. Гэты "жывы" плецены прадмет не пакіне нікога абыякавым, таму што ўсе ўкладуць у яго кавалачак сваёй душы.

583